Падчас выступу на канферэнцыі ў Тэхасе ва ўніверсітэце A&M University Марцін Дэмпсі згадаў расійскі фактар як адзін з сямі, якія ўяўляюць з сябе патэнцыйную пагрозу бяспецы ЗША і свету.

У гэтым спісе Кітай, Паўночная Карэя, Іран, радыкальныя экстрэмісцкія групы «Аль-Кайда» і «Ісламская дзяржава», а таксама кібератакі, якія пагражаюць інфраструктурам ЗША.

Расія, якую генерал Дэмпсі аднёс, як і Кітай, да цяжкавагавікоў, паводле генерала, «распаліла агонь нацыяналізму, які можа вырвацца з-пад кантролю. Дзейнічаючы такім чынам, яны пагражаюць нашым саюзнікам па НАТА».

На думку Марціна Дэмпсі, немагчыма было ўявіць, што падобнага роду канфлікт і падобныя інстынкты заявяць пра сябе ў поўны голас у Еўропе ў 2015 годзе. Ён сказаў пра тое, што Злучаныя Штаты запэўнілі саюзнікаў у сваёй цвёрдай падтрымцы і сумесна з усходнееўрапейскімі краінамі, у тым ліку, і не сябрамі НАТА спрабуюць «сарваць спробы распаліць пажар, які не палаў у Еўропе на працягу сямідзесяці гадоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?