Медыцынскі цэнтр Рональда Рэйгана ў Лос-Анжэлесе. Фота: Reuters/Jonathan Alcorn

Медыцынскі цэнтр Рональда Рэйгана ў Лос-Анжэлесе. Фота: Reuters/Jonathan Alcorn

Падчас праходжання эндаскапійнае абследавання 179 пацыентаў шпіталя ў Лос-Анжэлесе, Каліфорнія, ЗША маглі заразіцца устойлівымі да антыбіётыкаў цефаласпарын-рэзістэнтнымі энтэрабактэрыямі (CRE), паведамляе Reuters.

Са 179 пацыентаў, якія праходзілі эндаскапію з кастрычніка 2014 года па люты 2015-га, інфекцыя пакуль пацверджаная ў сямёрых, два памерлі.

Па звестках Цэнтру кантролю і прафілактыкі хвароб, кожны другі выпадак заражэння CRE прыводзіць да смерці.

Стандартная стэрылізацыя двух эндаскопаў (прыбора, які праглынаюць падчас экдаскапіі) не знішчыла шкодныя бактэрыі, хаця шпіталь заяўляе аб стэрылізацыі па ўсіх правілах.

Зараз шпіталь ужывае дадатковую, не прадугледжаную стандартамі вытворцаў і дзяржавы, працэдуру стэрылізацыі. Магчыма, працэдуры стэрылізацыі будуць перагледжаныя па краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?