У Беларусі аб’яўлена аб стварэнні сацыяльна‑патрыятычнага грамадскага аб\’яднання (СПГА) «Гарызанталь». Устаноўчы сход новай арганізацыі адбыўся 20 студзеня ў Мінску.

Як паведамляе аргкамітэт арганізацыі, у працы сходу ўзялі ўдзел 85 дэлегатаў, якія прадстаўляюць горд Мінск, Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Мінскую і Магілёўску вобласці Беларусі. Усе яны выступілі ў якасці заснавальнікаў СПГА «Гарызанталь».

Мэтамі стварэння аб’яднання, згодна з прынятым статутам, вызначаны: садзеянне ў развіцці грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь; падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў, скіраваных на рэалізацыю прынцыпаў патрыятызму, сацыяльнай справядлівасці, роўнасці, народаўладдзя; умацаванне і развіццё патрыятычных і дэмакратычных традыцый і дасягненняў беларускага народа.

Устаноўчы сход абраў савет СПГА «Гарызанталь» у колькасці 13 чалавек. У яго склад увайшлі Сяргей Калякін (старшыня савета), Аляксандр Бухвостаў, Аляксей Елісееў, Алена Скрыган, Валерый Ухналёў, Сяргей Вазняк і шэраг іншых вядомых у Беларусі і яе рэгіёнах грамадскіх дзеячаў. Старшынём кантрольна‑рэвізійнай камісіі СПГА «Гарызанталь» абраны Георгій Нахмановіч.

Арганізатары створанага грамадскага аб’яднання, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, пададуць дакументы ў Міністэрства юстыцыі Беларусі на дзяржаўную рэгістрацыю СПГА «Гарызанталь».

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0