Знаны расійскі блогер Ілья Варламаў прывёз з Данецка шакуючы фотарэпартаж.
Аэрапорт Данецка сапраўды нагадвае Сталінград або Варшаву часоў Другой сусветнай.
Ад дрэваў засталіся адны абрубкі.
Ад аэрапорта Луганска таксама засталіся адны руіны.
У Данецку моцна пацярпелі прыфрантавыя кварталы.
А вось у цэнтры горада ідзе амаль нармальнае жыццё.
У Луганску людзі чакаюць на прыпынку, дзе яшчэ нядаўна ішлі зацятыя баі.
Расійскія рэваншысты разлічваюць дайсці і да беларускага Брэста…
Для гэтага яны заклікаюць моладзь «Стаць легендамі».
Аднак не ўсе становяцца легендамі. Многія ляжаць у безыменных магілах. №2176, №2178… Гэтыя могілкі апалчэнцаў у Данецку, многія з якіх засталіся незапатрабаванымі і неапазнанымі, афіцыйна называюцца «Алеяй славы».
Украінскія вайскоўцы гуляюць у футбол на блокпосце на дарозе Дэбальцава—Арцёмаўск.