Група кампаній Glassbel, уласнікамі якой з'яўляюцца Дзмітрый і Ларыса Сабалеўскія, стала ўладальніцай кантракта на шкленне аднаго з самых грандыёзных будаўнічых праектаў сучаснасці — комплексу Opera House у Дубаі.

Як паведамляецца на сайце Glassbel, кантракт быў падпісаны на выставе BIG 5 у Дубаі, якая праходзіла ў лютым. Паводле дакумента, Glassbel, якая з'яўляецца вядомым у свеце вытворцам архітэктурнага шкла, трэба будзе ашкліць каля 10 тыс. кв м комплексу Opera House. Для гэтага будуць выкарыстаныя двухкамерныя шклопакеты з антыблікавым пакрыццём.

Opera House — гэта частка забудовы раёна The Opera District у адным з самых багатых эміратаў ААЭ. Афіцыйна працы па ўзвядзенни Opera House пачаліся ў траўні мінулага года. Opera House, плошча якой складае 300 тыс. кв метраў, уключае ў сябе 66 паверхаў і больш за 200 шакоўных апартаментаў. Сам будынак оперы зможа прымаць 2000 чалавек. Тут будуць праходзіць оперныя і тэатральныя пастаноўкі, розныя канцэрты, мастацкія выставы, паказы фільмаў і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы. Генеральным падрадчыкам праекта выступае кампанія Emaar.

Кампанія Glassbel ужо ўдзельнічала ў збудаванні аб'ектаў на Аравійскім паўвостраве. У прыватнасці, яе рашэнні і прадукты былі ўжытыя пры будаўніцтве сістэмы навясных мастоў Skywalks у Эр-Рыяд (Саудаўская Аравія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?