Ідзе Інтэрнэт‑акцыя «Сем цудаў Міншчыны». Яна была прысьвечана 70‑годзьдзю сталічнай вобласьці і праводзілася на сайце Сем цудаў.
Усяго ў галасаваньні бралі ўдзел 46 аб'ектаў.
Першае месца заняў Касьцёл у Будславе -- па стане на 15.45 за яго прагаласавалі 15 640 чалавек. На другім месцы Палацава-паркавы ансамбль у Нясьвіжы, за яго прагаласавалі 15 109 чалавек. На трэцім месцы Уваскрасенскі сабор у Барысаве (14 888).
Чацьвертае месца ў касьцёла езуітаў у Нясьвіжы (14 673), пятае ў касьцёла Сьвятога Язэпа ў Рубяжэвічах (14 546), шостае і сёмае месца падзялілі касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа ў Вялейцы і касьцёла сьвятога Міхала Арханёла ў Івянцы. Яны набралі па 14 435 галасоў.
Восьмае месца заняў касьцёл сьв. Аляксея ў тым жа Івянцы (14 055 галасоў).
Менскія сьвятыні трапілі ў сярэдзіну: праваслаўны сабор сьв. Духа на 22-м месцы (6 288), царква сьв. Пятра і Паўла -- на 23 -м месцы, чырвоны касьцёл - 25-ты (5 222), Архікатэдральны касьцёл на Плошчы Свабоды - 32-гі.
Афіцыйная "менская сьвятыня" - Нацыянальная бібліятэка Беларусі - на 28-м месцы. За яе аддаў голас 4 491 чалавек.
Апошняе, 46- месца, заняла возера Нарач, за яго аддалі галасы 2 778 чалавек.
***
Акцыя "Сем цудаў Меншчыны" стартавала 11 кастрычніка 2007 г. Яе ініцыявалі аддзел па справах моладзі Вялейскага райвыканкаму і Вялейскі гаркам ГА "БРСМ" пры падтрымцы раённай газэты "Шлях перамогі", абласной газеты "Мінская праўда" і іншых.
Хоць акцыя афіцыйна скончана, галасы за архітэктурныя помнікі яшчэ дадаюцца.
Паглядзець рэйтынг усіх цудаў.





