Сустрэча кіраўнікоў МЗС у «нармандскім фармаце» можа прайсці ў Парыжы 24 лютага, паведаміла сёння інфармаваная дыпламатычная крыніца, перадае БелТА.

«Магчымасць такой сустрэчы прапрацоўваецца, — сказаў суразмоўца. — Яна можа прайсці на пачатку наступнага тыдня ў адной з еўрапейскіх сталіц. Абмяркоўваюцца дата і месца — Парыж, 24 люты».

Напярэдадні міністры замежных спраў Расіі, Германіі, Украіны і Францыі абмеркавалі па тэлефоне крокі па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?