Фота: biathlon.by

Фота: biathlon.by

Беларуская біятланістка Дар'я Блашко заняла першае месца ў спрынтэрскай гонцы сярод дзяўчат да 19 гадоў, якая прайшла ў Раўбічах 20 лютага, у трэці дзень юнацкага і юніёрскага чэмпіянату свету.

Дыстанцыю 6 км спартсменка пераадолела за 16 хвілін 26,4 секунды, не зрабіўшы промахаў на агнявых рубяжах. Блашко на 5,5 секунды апярэдзіла Джулію Швайгер з Аўстрыі, якая таксама страляла без промахаў. Трэцяй фінішыравала нарвежка Інгрыд Тандрэволд (6,2; 0 + 1).

У пяцёрку наймацнейшых увайшлі яшчэ дзве беларускі. Дынара Алімбекава заняла 4-е месца, Ганна Сола — 5-е.

Гэта першы медаль беларускіх спартсменаў на сусветным юніёрскім і юнацкім першынстве. Сёння таксама адбудзецца спрынт на 7,5 км сярод юнакоў да 19 гадоў.

Медальны залік: Украіна — 2 залатыя, 0 сярэбраных, 0 бронзавых; Расія — 1, 1, 2; Беларусь і Францыя — па 1, 0, 0; Нарвегія — 0, 1, 2; Аўстрыя, Данія і Польшча — па 0, 1, 0; Казахстан — 0, 0, 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?