БелТА

БелТА

Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.

«У нас ёсць пытанні, якія мы пастаянна павінны трымаць у полі зроку, абмяркоўваць іх і, калі атрымаецца, знаходзіць прымальныя рашэнні. У мяне якіх-небудзь прадузятасцей у адносінах да Латвіі ніколі не было, няма і, я спадзяюся, не будзе. Мы заўсёды знаходзілі агульную мову з нашымі партнёрамі, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Дай бог нам з іншымі дзяржавамі так супрацоўнічаць», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі і Латвіі ёсць не толькі агульны інтарэс да развіцця супрацоўніцтва, але і ў некаторай ступені ўзаемазалежнасць адзін ад аднаго.

«У нас ёсць вельмі шмат праектаў па развіцці інфраструктуры, асабліва партовай у вашай дзяржаве. Я бачу, што і дзяржава, і прыватны бізнес Латвіі ідзе нам насустрач. Таму ў двухбаковых адносінах мы плануем і спадзяёмся, што, нягледзячы на некаторыя прадузятасці з боку асобных палітыкаў у Латвіі (ды і не толькі - на Захадзе), нам удасца, пераадолеўшы іх, рушыць наперад адносна супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы», - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што беларуска-латвійскія палітычныя і дыпламатычныя адносіны крыху адстаюць ад узроўню гандлёва-эканамічных.

«Але гэта лепш, чым адставалі б эканамічныя і гандлёвыя адносіны. Лічу, што датычыцца палітыкі, мы заўсёды здольны нагнаць гэта адставанне. Спадзяюся, што ваш візіт якраз звязаны з тым, каб падцягнуць нашы палітычныя адносіны на самы высокі ўзровень», — заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што Беларусь у першую чаргу ў сваёй знешняй палітыцы арыентуецца на падтрыманне моцных і дружалюбных адносін з краінамі-суседзямі.

Беларускі бок таксама разлічвае на садзейнічанне Латвіі ў развіцці ўзаемадзеяння Беларусі з іншымі краінамі Еўрасаюза.

Тым больш што Латвія ў першым паўгоддзі 2015 года старшынствуе ў ЕС. «Мы заўсёды заяўлялі і гаварылі: пры тым, што ў нас вельмі дружалюбныя адносіны з суседзямі - Расіяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Украінай - мы бачым тэхналагічны Захад, які нам вельмі патрэбны. Захад, які валодае рэсурсамі. Мы вельмі шмат пазычаем там сродкаў пад канкрэтныя праекты па заходніх тэхналогіях, - адзначыў беларускі лідар. - Таму калі Латвія дапаможа нам яшчэ больш зблізіцца з ЕС у перыяд свайго старшынства (і не толькі), мы вам будзем вельмі ўдзячныя»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?