leta.lv
Пра гэта паведаміў начальнік службы Белгідрамета Дзмітрый Рабаў. Паводле яго слоў, такое надвор'е абумовяць вільготныя паветраныя масы, што паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы.
«Зіма скончылася раней за час. Да канца зімы чакаецца не зімовае надвор'е», — адзначыў Рабаў.
У суботу, 21 лютага, без істотных ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе месцамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 5°С, днём плюс 1—7°С.
У нядзелю месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 3°С, днём плюс 1—7°С.
Паводле слоў Рабава, на наступным тыдні тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы.
23 лютага на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 3°С, днём плюс 1—7°С.
«Далей істотных зменаў у надвор'і не адбудзецца», — адзначыў сіноптык.
У аўторак і сераду на большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Тэмпература паветра ноччу мінус 2—4°С, днём плюс 2—8°С.





