«Нам трэба ўсяляк выкарыстоўваць беларускі рубель і прывучаць замежных грамадзян карыстацца нашай валютай унутры нашай краіны», — заявіў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі 20 лютага ў Мінску на пашыраным пасяджэнні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

belgazeta.by

belgazeta.by

«Я прыхільнік беларускай эканомікі і мяркую, што мы з вамі павінны паважаць беларускі рубель і ўсяляк яго падтрымліваць», — падкрэсліў ён.

Як раней паведамлялася, 1 сакавіка ў Беларусі спыняецца выдача дазволаў суб'ектам валютных аперацый на выкарыстанне ў разліках з фізічнымі асобамі замежнай валюты пры ажыццяўленні рознічнага гандлю і аказанні паслуг на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах з нумарацыяй «М», «М/Е» і ў пунктах пропуску цераз дзяржаўную мяжу; ажыццяўленні страхавой і турыстычнай дзейнасці; рэалізацыі аўтамабільнага паліва і звадкаванага газу.

«Ніякіх праблемных пытанняў з пункту погляду заправак замежнымі перавозчыкамі палівам няма, — сказаў Зіноўскі. — Усе запраўкі на мяжы абсталяваныя тэрміналамі, і ўжо даўно вядома, што карткамі можна разлічыцца за бензін».

Што да турызму, зазначыў ён, для Беларусі «важна, каб турысты прывозілі валюту і разменьвалі яе на беларускі рубель».

«Мы павінны адвучаць грамадства ад нейкай замежнай валюты. Самае галоўнае, каб не раслі цэны. Тады беларускі рубель будзе цаніцца і мець такую ж вагу, як і любая іншая валюта», — дадаў Зіноўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?