«Белтэлекам» прадставіў тарыф без абаненцкай платы для «вулічных» Wi-Fi-сетак. Абанент «Папаўняльнай карты Wi-Fi» будзе плаціць 9,6 рублі за 1 Мб — каля 10 тысяч за гігабайт.

Абанент папаўняе рахунак толькі тады, калі гэта неабходна, рэгулярная абаненцкая плата не здымаецца, а грошы не «згараюць». Лагін і пароль карыстальніка захоўваюцца.

Wi-Fi-сеткі «Белтэлекама» можна знайсці хіба ў кожным горадзе Беларусі — многія мадэмы абанентаў byfly паралельна выконваюць функцыю пункту доступу публічнага Wi-Fi.

Падключыць папаўняльную карту можна ў сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам». З 20 лютага па 9 сакавіка аператар дорыць 1 Гб бясплатнага трафіку, што будзе даступны цягам 6 месяцаў з моманту падключэння.

Іншымі спосабамі падключэння да публічнага Wi-Fi у Беларусі ёсць карткі пахвіліннага доступу і замова паслугі праз SMS-паведамленне ў аператараў МТС і velcom.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?