Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод членам сем'яў Герояў Нябеснай Сотні.
«Пытанні злачынстваў супраць чалавечнасці не маюць тэрміну даўнасці. Але пастаўлю і сабе, і вам рытарычнае пытанне: хіба Расія калісьці выдасць нам злачынца Януковіча, галоўнага вінаватага кровапраліцця на Майдане?
Я не сумняваюся, што ён будзе вечна гарэць у пекле, але гэта ўжо па-за юрысдыкцыяй зямнога суда», — сказаў прэзідэнт Украіны.
фота з фэйсбука прэс-сакратара прэзідэнта Украіны Святаслава Цэголкі





