Аляксандр Лукашэнка сваім указам вызваліў генерал-маёра Ігара Матрашылу ад пасады начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Матрашыла звольнены з ваеннай службы ў запас з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.





