У Баранавічах пры выбуху боепрыпасу пацярпеў 30-гадовы мясцовы жыхар.
Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС, 20 лютага ў 11.26 у цэнтр аператыўнага кіравання Баранавіцкага гаррайаддзела па НС паступіла інфармацыя з хуткай медыцынскай дапамогі пра атрыманне грамадзянінам, які знаходзіўся дома, асколачнага ранення і тэрмічнага апёку.
Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, устанавілі, што ў драўляным прыватным жылым доме адбыўся выбух боепрыпасаў. Пашкоджаныя шыба, газавая пліта, рондаль і патэльня ў памяшканні кухні.
Паводле слоў пацярпелага, выбух здарыўся, калі ён разаграваў на газавай пліце ў рондалі з алеем патрон неўстаноўленага ўзору, каб выняць з яго выбуховае рэчыва.
У выніку 30-гадовы мужчына атрымаў асколачнае раненне грудной клеткі і перадплечча, тэрмічны апёк твару і вока. Пацярпелы змешчаны ў бальніцу.
На месцы здарэння працуюць аператыўныя групы Баранавіцкага ГРАНС, міліцыі, Следчага камітэта, пракуратуры і КДБ.





