Кампанія Durex апублікавала рэйтынг самых здрадлівых нацый. Першае месца ў спісе занялі жыхары Тайланда, следам за імі ідуць датчане і італьянцы. Пра гэта паведамляе партал The Ritches.
AFP
Даследаванне Sexual Wellbeing Global Survey тычылася не толькі пытанняў здрады, але і сексуальнага здароўя ў цэлым. З рэйтынгу вынікае, што 56% жыхароў Тайланда здраджваюць сваім партнёрам. Адзначаецца, што многія шлюбныя пары ў краіне вядуць бязладнае палавое жыццё.
У праведзеным Durex апытанні прынялі ўдзел 26 тысяч чалавек з 26 краін свету. У кожнай з краін было апытана па тысячы чалавек.
У даследаванні ўдакладняецца, што ў Францыі і Германіі большасць жыхароў прымаюць здраду і не разглядаюць яе як падставу для разрыву адносін.
Топ-10 краін, жыхары якіх здраджваюць сваім партнёрам часцей за ўсё, выглядае так:
1. Тайланд (56%)
2. Данія (46%)
3. Італія (45%)
4. Германія (45%)
5. Францыя (43%)
6. Нарвегія (41%)
7. Бельгія (40%)
8. Іспанія (39%)
9. Вялікабрытанія (36%)
10. Фінляндыя (36%)
Адзначаецца, што апытанне мела ананімны характар.





