Расійскае інфармагенцтва «Спутнік» з пятніцы запусціла інфармацыйны партал на польскай мове.

Кіраўнік МЗС Польшчы Гжэгаж Схетына ўжо назваў гэта «надыходам расейскай прапаганды». «Сапраўды, гэта новая з'ява. Мы фрагменты вялікага цэлага. Гэта пытанне наступу інфармацыйнай прапаганды, расейскай прапаганды, якая наўпрост фінансуецца з расійскага бюджэту», — заявіў Схетына.

Як падкрэслівае інфармацыйны партал «Спутніка», адкрыццё сэрвісу на польскай мове «разнастаіць гаму інфармацыйных сродкаў, якія перадаюць інфармацыю на англійскай, французскай, сербскай, партугальскай, арабскай, хіндзі, нямецкай, іспанскай, кітайскай, турэцкай, кіргізскай і абхазскай мовах». 

Рэсурс «Спутнік-Беларусь» запушчаны і ў нашай краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?