Кіеў і Данбас павінны шукаць магчымасці і дамаўляцца мірным шляхам, і калі ўлады Украіны хочуць бачыць Данбас у сваім складзе, ім варта спыніць дыскрымінацыю жыхароў гэтага рэгіёна. Такую думку ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 1» выказаў былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, перадае РИА Новости.

«Я ўпэўнены, што няма іншага шляху», — сказаў Януковіч, адказваючы на пытанне, ці ёсць шанц на паўнацэнныя перамовы паміж Кіевам, Данбасам і Луганскам.

«Спыніць вайну, спыніць зневажаць жыхароў паўднёвага ўсходу, зняць гэтыя ярлыкі з людзей. Даць гарантыі аб тым, што самакіраванне будзе дастатковым для гэтых рэгіёнаў, каб абараніць свае правы. І ў гэтым працэсе павінны браць удзел абавязкова еўрапейскія краіны і Расія», — дадаў ён.

На думку Януковіча, калі Кіеў хоча бачыць тэрыторыі Данбаса ў складзе ўкраінскай дзяржавы, неабходна спыніць у дачыненні да іх дыскрымінацыю.

«Каму магло прыйсці ў галаву, напрыклад, у той час, калі я быў прэзідэнтам Украіны, што Януковіч пазбавіць пенсіянераў заходніх рэгіёнаў пенсіі? Як гэта так? Як можна пазбавіць сацыяльных гарантый, якія прапісаны ў Канстытуцыі?» — сказаў ён.

«Шмат набралася крыўдаў, шмат набралася недаверу і нянавісці сёння ў тых людзей, чые сем'і пацярпелі. Вельмі шмат загінула людзей, вельмі шмат людзей знішчаных. І каб сёння мы маглі дайсці да такога ўзроўню даверу, які дазволіць нам жыць разам, патрэбны час. Таму патрэбны і пераходны перыяд. І трэба крок за крокам ісці па шляху заваёвы даверу. А для гэтага, перш за ўсё, трэба спыніць вайну», — заявіў былы ўкраінскі прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?