Кіраўнік самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Захарчанка паведаміў 21 лютага, што ён падпісаў план адводу цяжкіх узбраенняў ад лініі судакранання паміж сепаратыстамі і ўкраінскімі ваеннымі на ўсходзе Украіны.

У пятніцу свой подпіс на дакуменце, які вызначае парадак адводу цяжкіх узбраенняў, паставіў кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі.

12 лютага падчас сустрэчы лідэраў Расіі, Украіны, Францыі і Германіі ў Мінску было падпісана пагадненне, якое прадугледжвае спыненне агню на Данбасе з 15 лютага, адвод цяжкіх узбраенняў і стварэнне зоны бяспекі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру