Фота з фэйсбука Далі Грыбаўскайце.
У Кіеве прайшоў Марш Годнасці ў памяць людзей, якія загінулі на Майдане.
Акрамя прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі у першых шэрагах ішлі прэзідэнты Польшчы Браніслаў Камароўскі, Еўрапейскай Рады Дональд Туск, Літвы Даля Грыбаўскайце, Германіі, Славакіі, Грузіі, Малдовы, прэм'ер-міністры Эстоніі Андрус Ансіп, Латвіі Лаймдота Страўюма ды іншыя ганаровыя госці.
У шэсці ўзялі ўдзел каля 10 тыс. чалавек.
Пасля маршу кіраўнікі дзяржаў таксама правялі шэраг неафіцыйных сустрэч.





