У Данецкую вобласць з Расіі ўчора, 21 лютага, прыбылі 60 адзінак бронетэхнікі. Пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер АТА Андрэй Лысенка.
«Паводле дадзеных разведкі, 21 лютага з тэрыторыі РФ на чыгуначную станцыю Амвросіеўка ў Данецкай вобласці прыбыў ваенны эшалон з 60 адзінкамі бранятэхнікі (танкі, баявыя браніраваныя машыны). Потым сфармаваныя калоны ваеннай тэхнікі рушылі ў кірунку н.п. Новаіванаўка — Кумачова — Тэльманава «, — паведаміў Лысенка.
Таксама праз пункт пропуску «Ізварына» ў напрамку Краснадон—Луганск было зафіксавана перамяшчэнне дзвюх калон ваеннай тэхнікі УС РФ агульнай колькасцю 47 грузавых аўтамабіляў з боепрыпасамі і маёмасцю, і адной адзінкі БМП.
«З тэрыторыі РФ у напрамку г. Новаазоўск зафіксавана перамяшчэнне калоны ваеннай тэхнікі УС РФ у складзе 50 грузавых аўтамабіляў з боепрыпасамі і маёмасцю», — дадаў Лысенка.





