«Сёньня Дзень роднай мовы, і я сабе тут ціха цешуся. У мяне да мовы асаблівае стаўленьне. Лічу яе сваім найвялікшым асабістым скарбам, дарам, адрозьненьнем і ўзнагародаю. 

Былі часы, што лічыла праклёнам — перажывай за яе, бойся, беражы ад дурняў. Сьмешная я тады была) 

Усіх адораных моваю – віншую», — напісала ўчора ў сваім фэйсбуку пісьменніца Святлана Курс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0