Заяву пра тое, што тэракты ў Харкаве прадоўжацца, размясціў у Твітары жыхар Беларусі, прыхільнік расійскіх неаімперскіх поглядаў Сяргей Чыж. Ён змясціў вось такі твіт:

Выбух ва ўсходнеўкраінскім горадзе Харкаў адбыўся 22 лютага ў часе «Марша адзінства» — шэсця патрыятычна настроеных грамадзянскіх актывістаў.

Выбуховая прылада з дыстанцыйным кіраваннем, імаверна, была закладзеная загадзя і прыведзена ў дзеянне ў той момант, калі дэманстранты падышлі да яе. Сярод пацярпелых аказаліся і вайскоўцы і харкаўскага батальёна тэрытарыяльнай абароны, што далучыліся да маніфестацыі.

Сярод ахвяраў — лідар харкаўскіх валанцёраў, што дапамагалі фронту, Ігар Талмачоў.

Раней адказнасць за тэракт узяла на сябе адна з расійскіх экстрэмісцкіх арганізацый.

Гэта не першы выбух у Харкаве, але самы крывавы.

Харкаў знаходзіцца за 40 кіламетраў ад расійскай мяжы. Увесну 2014 года Расія спрабавала арганізаваць і «Харкаўскую народную рэспубліку». Расійскія штурмавікі нават захоплівалі абласную адміністрацыю, аднак, у адрозненне ад Данецка й Луганска, украінскім уладам удалося ўзяць сітуацыю ў горадзе пад кантроль.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру