У Гродзенскай вобласці цягам сутак шукалі падлетка, які пасля канфлікту ў школе збег з дому і з'ехаў у Гродна.

Вечарам 20 лютага мама зніклага 13-гадовага хлопчыка з Бераставіцкага раёна звярнулася ў РАУС з просьбай аб дапамозе — знайсці сына, які раніцай сышоў у школу і не вярнуўся дадому.

Падлетка шукалі ўсюды, прапрацоўваліся розныя і самыя неверагодныя версіі знікнення.

Хлопчык — навучэнец 8-га класа Малабераставіцкай сярэдняй школы. За дзень да знікнення ў школьніка адбыўся канфлікт з аднакласнікамі, пасля чаго, на наступны дзень ён вырашыў зрабіць толькі выгляд, што ідзе ў школу. Узяўшы мінімальны набор рэчаў — пакет з красоўкамі і адным падручнікам, падлетак з'ехаў у суседнюю вёску Алекшыцы на калгасным аўтобусе, адкуль на «папутках» дабраўся да Горадні.

Ад жыхара суседняй вёскі паступіла інфармацыя пра тое, што той бачыў хлопчыка ў Гродне. Міліцэйскі нарад знайшоў падлетка на аўтавакзале.

Па словах хлопчыка, яму вельмі хацелася палюбавацца Горадняй. Пераначаваў ён на аўтавакзале.

Падлетка перадалі бацьку, які адразу прыехаў у абласны цэнтр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру