Да 23 лютага ў мінскай краме «Галамарт» (ГЦ «Бонус») прадаюцца сувеніры з расійскай дзяржаўнай і савецкай сімволікай, а таксама расійскімі патрыятычнымі лозунгамі.

Тэрмасы з надпісамі «Слава Вооруженным силам России!», «Наша броня крепка и танки быстры!», «Служу Отечеству!», кубкі з дзвюхгаловым арлом і гербам Масквы, а таксама сувенірныя танкі і гарматы іх гільзаў прапануюцца як ідэя падарункаў «для сапраўдных абаронцаў».

Цікава, каго ў дадзеным выпадку адміністрацыя крамы мае на ўвазе пад «сапраўднымі абаронцамі»? Узброеныя сілы Расіі? А пад «Отечеством» — суседнюю дзяржаву?

Пры гэтым напярэдадні беларускага дзяржаўнага свята не было ніякіх згадак пра Беларусь і яе абаронцаў – беларускую армію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?