Гэта стала вядома сёньня ўвечары пасьля фіналу беларускага адбору «Эўрафэст».
У фінале ўзялі ўдзел апроч Аляхно, гурт «Litesound», Гюнэш, гурт «По глазам». Журы выбрала кандыдатуру пераможцы конкурсу «Народный артист-2004» Руслана Аляхно.
Конкурс «Эўрабачаньне-2008» пройдзе ў траўні ў Бялградзе (Сэрбія).
Летась Дзьмітры Калдун заняў на конкурсе шостае месца.
![]() Руслан Аляхно |
![]() Ксюша Сітнік падтрымлівала гурт "По глазам" |
![]() Гурт «Litesound» |
![]() Гюнеш |
![]() Госьць шоў - Руслана |
![]() Lordi |
![]() На пытаньне: 'Чаму сёньня каля вашай грымёркі сабралося так шмат дзяцей?' Lordi адказалі: 'Гэта наш абед' |
![]() Абвяшчэньне вынікаў конкурсу |
![]() Усе пра гэта падумалі... але толькі Гюнеш на прэс-канферэнцыі запытала, намякаючы на фальшывыя ноткі ў голасе Аляхно: 'А што гэта ты, Руслан, сьпяваеш усё міма касы?' |





