![]() |
Па камэнтар да гэтай сытуацыі мы зьвярнуліся да мастака Рыгора Сітніцы.
Р. Сітніца: Праблема велізарная, я й сам зь цяжкасьцю атрымаў візу. Ехаў па запрашэньні «Нівы» на літаратурныя сустрэчы.
Мастакам пры такіх прыкрых варунках будзе цяжка ўдзельнічаць у замежных выставах?
Р. Сітніца: Выставы на ўзроўні Саюзу мастакоў будзем спрабаваць ладзіць з дапамогаю амбасадаў. А тое, што рабілі прыватна, я сам таксама рабіў прыватныя выставы, дык гэта ўласнымі высілкамі. А праблемы будуць сур’ёзныя. Дарагая віза, якая, да таго ж, не зьняла праблемы вялікіх чэргаў.
Маршалак Падляскага ваяводзтва Яраслаў Зыгмунд Дважаньскі, адкрываючы выставу ў Беластоку, не хаваў свайго зьдзіўленьня тым, што мастакі ня здолелі прыехаць на адкрыцьцё. Паводле ягонага меркаваньня, трэба як хутчэй дастасаваць працэдуры выданьня візаў да патрэбаў культуры й бізнэсу.
Клопат зь візамі ўжо стварае праблемы й навукоўцам, што спазьняюцца на канфэрэнцыі, і спартоўцам, якія не пасьпяваюць на спаборніцтвы…
Чарга ахвотных атрымаць візу, каб перасячы мяжу, цяпер ужо Шэнгенскай зоны і трапіць хоць бы ў Польшчу, перавысіла ў Менску ўжо 2 тысячы асобаў.





