![]() |
Сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя распачала татальнае «паляванне» на парушальнiкаў правiлаў паркоўкi.
Як паведамiла начальнiк аддзела агiтацыi i прапаганды ўпраўлення ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама Жана Тройна, асаблiва пiльная ўвага будзе скiравана на цэнтральную частку горада. У прыватнасцi, пад жорсткiм кантролем «даiшнiкаў» акажуцца вулiцы Кiрава, Камсамольская, Валадарскага, Ленiна, Энгельса, Iнтэрнацыянальная, Раманаўская Слабада, Мельнiкайтэ, Нямiга.
Супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi будуць бязлiтасна караць парушальнiкаў на месцы. А ў выпадках, калi кiроўцы не будзе побач з аўтамабiлем, якi замiнае руху астатняга транспарту, машыну эвакуiруюць на штрафстаянку. У такiм выпадку гаспадару «жалезнага каня» давядзецца заплацiць не толькi за няправiльную паркоўку, але i за знаходжанне аўтамабiля на штрафстаянцы.
Фота photo.bymedia.net





