Здарэнне адбылося 23 лютага каля 21.30 у мікрараёне Вулька. 61-гадовы мужчына пайшоў супакоіць суседа, а ў адказ атрымаў удар нажом у грудзі.

«Са слоў жонкі пенсіянера, вечарам яна з мужам спачатку пачула шум, які даносіўся з кватэры, размешчанай вышэй на другім паверсе. Затым пачуўся гук ад падзення разбітага шкла дзвярэй, якая вядзе ў тамбур да іх кватэры. Яе муж выйшаў на пляцоўку, каб супакоіць суседа. 17-гадовы юнак у адказ нанёс яму адзін удар нажом у вобласць грудной клеткі. Па прыбыцці работнікі хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі канстатавалі клінічную смерць мужчыны», — паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Юнак быў п’яны, калі яго затрымлівалі міліцыянты. Распачата крымінальная справа. Прызначаны шэраг экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?