Шакалад «To’ak» трэба есці з дапамогай адмысловых драўляных шчыпцоў — так можна адчуць тонкі смак пачастунку, сцвярджаюць стваральнікі шакаладу. Яго вырабляюць з той жа руплівасцю, што дарагое віно, піша The Daily Mirror.

«To’ak» у перакладзе з эквадорскіх дыялектаў значыць «зямля» і «дрэва».

Адна плітка такога смакоцця вагой у 45 грам каштуе 169 фунтаў альбо 260 даляраў. Масавая доля какавы ў ім складае 81%.

Каля 5% прыходзіцца на какаву, вырабленую з рэдкага віду бабоў, што растуць толькі на захадзе Эквадора. Сыравіну для шакаладу пастаўляюць усяго 14 невялікіх ферм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?