Спікер Дзяржаўнай думы Сяргей Нарышкін прапанаваў калегам звярнуцца да прэзідэнта з просьбай скараціць дэпутатам зарплаты ў 2015 годзе. Ініцыятыву падтрымала і кіраўнік Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка.

«Нам паттрэбная будзе карэкціроўка бюджэту, у тым ліку і карэкціроўка каштарысаў расходаў Дзяржаўнай думы. Я папрасіў усе чатыры фракцыі Дзярждумы абмеркаваць пытанне аб магчымасці скарачэння зарплаты дэпутатаў», — сказаў Нарышкін.

Згодна з прэзідэнцкім указам, з 1 верасня 2014 года зарплата парламентарыяў складае крыху больш за 81 500 расійскіх рублёў (каля $1320). Аднак з улікам надбавак і прэмій і пасля выплаты падаткаў дэпутаты, па іх словах, атрымліваюць каля 340 тысяч рублёў (прыкладна $5500).

Па словах Мацвіенкі, гаворка ідзе аб скарачэнні зарплаты прыкладна на 10%. У асноўным парламентарыі падтрымліваюць прапанову, а ў ЛДПР нават выказалі гатоўнасць ахвяраваць і большую суму.

Дэпутаты ў цэлым пагадзіліся з тым, што неабходна скарачаць выдаткі. Пры гэтым дэпутат ад фракцыі «Адзіная Расія» Франц Клінцэвіч нагадаў, што парламентарыі «таксама хочуць есці».

«Дэпутат жа таксама, як і нармальны чалавек, таксама хоча і есці, і ў яго сям'я ёсць, і ўсё астатняе», — сказаў Клінцэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?