Абвал на фондавых рынках, зьмена эканамічных тэндэнцый: 21 студзеня на эўрапейскіх фондавых рынках адбыўся самы моцны за апошнія гады абвал. У Расеі біржавы індэкс панізіўся аж на 19 %. Цэны на нафту таксама пайшлі ўніз. Яны дасягнулі 88 даляраў за барэль, дасягнуўшы памеру месячнай даўніны. Адначасова другі дзень запар умацоўваецца даляр.

21 студзеня на эўрапейскіх фондавых рынках адбыўся самы моцны за апошнія гады абвал.

У Парыжы, Лёндане й Фракфурце каціроўкі вядучых кампаній зьнізіліся на 6‑7 % праз трывожныя чаканьні эканамічнага спаду ў ЗША. Гэтаму папярэднічаў абвал на азіяцкіх рынках і ў Расеі.

У Расеі біржавы індэкс панізіўся на 7 % за адзін панядзелак, пасьля яшчэ на 4,8 % за аўторак, а ўсяго на 19 % - ад 16 студзеня, камлі пачалося падзеньне.

Цэны на нафту таксама пайшлі ўніз. Яны дасягнулі 88 даляраў за барэль, дасягнуўшы памеру месячнай даўніны.

Адначасова другі дзень запар умацоўваецца даляр. За 1 эўра сёньня даюць 1,45 даляра. Чакаецца далейшы рост амэрыканскай валюты. Гэта зьвязана з тым, што эканамічныя прагнозы для зоны эўра горшыя, чым для ЗША. Таксама амэрыканскія ўлады раней за эўрапейскія адрэагавалі на зьніжэньне гаспадарчай актыўнасьці, што мае раней даць вынікі. Таксама даляр застаецца галоўнай рэзэрвовай валютай, і інвэстары, напалоханыя падзеньнем фондавых рынкаў, сьпяшаюцца перавесьці свае актывы ў даляры.

У аўторак Фэдэральны рэзэрвавы банк ЗША абвесьціў пра самае значнае за апошнія 26 гадоў - аж на 0,75 % зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня, каб стымуляваць гаспадарчую актыўнасьць і прыпынімць рост даляра.

Што цікава, найбольшае падзеньне ў Расеі зазналі акцыі нафтавых кампаній. Прычына - усеагульнае чаканьне эканамічнага спаду, які будзе суправаджацца падзеньнем попыту на нафту.

Аналітыкі на фондавых рынках называюць першапрычынай падзеньня фондавага рынку іпатэчны крызіс у ЗША. Амэрыканская эканоміка застаецца лякаматывам сусьветнай.

Пакуль цяжка сказаць, ці ўдасца ўрадам сьвету спыніць спаўзаньне гаспадаркі ў стагнацыю. Амэрыканскі ўрад ужо прапанаваў пакет мераў па стымуляваньні эканомікі коштам 140 мільярдаў даляраў. Цяжка прадказаць ягоны эфэкт.

У падзеньні фондавых рынкаў ці гаспадарчай рэцэсіі няма нічога надзвычайнага. Гэта праява звыклай цыклічнасьці ў эканоміцы. Этапы доўгага іі хуткага росту перамяжаюцца пэрыядамі спаду.

Новыя тэндэнцыі на сусьветных рынках нэгатыўна адаб'юцца на тэмпах росту беларускай эканомікі. Аднак як і гаспадаркі іншых "новых рынкаў" (Кітай, Паўднёва-Ўсходняя Азія) яна, можна чакаць, панясе меншыя страты, чым Эўропа і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?