![]() |
Апошняе на тэрыторыі Віцебшчыны прыватнае прадпрыемства па запраўцы аўтамабіляў палівам добраахвотна пазбылася ліцэнзіі на аказаньне гэтай патрэбнай насельніцтву паслугі.
Ня вытрымаўшы бессэнсоўнай з гледжаньня рынкавай эканомікі пакупкі па фіксаванай цане паліва ў прадаўца‑манапаліста й продажу яго зноў жа па строга ўсталяванай цане, ААТ «Дарсэрвіс», дарэчы, разьмешчанае на людным месцы ля вёскі Перавалочная ля аўтатрасы Берасьце‑Максква, аб’явіла пра здачу сваёй інфраструктуры ў арэнду ахвотным разбагацець на навары ў 20 тысяч рублёў з кожнай тоны прададзенага бэнзыну.





