![]() |
Беларусь разьлічвае на адмену мыта на ўвозімую з Расеі нафту. З пункту гледжаньня палітыкі — гэта перажытак мінулага. Пра гэта заявілі ў МЗС краіны.
Адсутнасьць абмежаваньняў у гандлі — адна з умоваў уваходжаньня любой краіны ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. У гэтым зьвязку дзеяньні Расеі, якая летась увяла мыта на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, супярэчыць патрабаваньням СГА.





