Unian.net

Unian.net

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заклікаў Вярхоўную Раду правесці пазачарговае пасяджэнне для разгляду сітуацыі на ўкраінскім валютным рынку. Пра гэта Яцанюк заявіў на пасяджэнні ўрада.

«Я публічна звяртаюся да нашых калегаў у парламенце — правесці пазачарговае пасяджэнне. Увесь пакет законаў, які неабходны для атрымання фінансавай дапамогі ад МВФ, якая пойдзе ў ЗВР краіны, частка каб напоўніць валютны рынак, дасць магчымасць збіць паніку [сёння на чорным рынку грыўня абвалілася да 38 за даляр, на міжбанку — 28,00 — 32,10 грн/дал — НН] і вярнуць курс да збалансаванага, увесь гэты пакет ужо знаходзіцца ў парламенце. (…) Таму прашу парламенцкую кааліцыю неадкладна сабрацца на пазачарговае пасяджэнне парламента з мэтай прыняцця неабходных законаў і разгляду пытання аб стабілізацыі фінансавай сістэмы краіны», — заявіў Яцанюк.

Пры гэтым ён адзначыў, што на пасяджэнне неабходна выклікаць кіраўніка Нацбанка Украіны Валерыю Гонтараву. «Каб з першых вуснаў даведацца, якая зараз сітуацыя на валютным рынку», - адзначыў прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?