Аляксандар Лукашэнка выказаўся наконт учорашняй акцыі прадпрымальнікаў у часе абмеркаваньня пабудовы новых гатэляў у сталіцы.
«Грошы, інвестары не любяць хаджэнняў па плошчах, якога‑небудзь гвалту, а ім (апазіцыі), відаць, патрэбна дэстабілізацыя. Таму мы не можам дапусціць, каб ціхі, спакойны Мінск ператварыўся ў бурлівы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы ў час наведвання гарадской ратушы.





