На ягоным месцы пабудуюць гасьцінічна‑дзелавы цэнтар. Адначасова сусьветныя сеткі «Кемпінскі» і «Хаят» прыходзяць у Беларусь.

На месцы гасцініцы «Беларусь» у Мінску плануецца ўзвесці гасцінічна‑дзелавы цэнтр. Прэзентацыя гэтага праекта адбылася сёння ў Мінскай гарадской ратушы ў час азнаямлення прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з генеральным планам забудовы праспекта Пераможцаў.

На думку спецыялістаў, цяпер эксплуатацыя гасцініцы «Беларусь» малаэфектыўная. Яе ўнутраныя памяшканні не адпавядаюць міжнародным патрабаванням, а невялікія гасцінічныя нумары не даюць магчымасці рэканструяваць будынак з мэтай стварэння камфортных умоў. Акрамя таго, няма магчымасцей для абсталявання гэтага будынка эфектыўнай сістэмай інжынернага забеспячэння.

У сувязі з гэтым мінскія горадабудаўнікі прапанавалі дэманціраваць існуючы будынак гасцініцы, а на яе месцы пабудаваць сучасны архітэктурны ансамбль. «Жадаючыя ўдзельнічаць у гэтым інвестыцыйным праекце ўжо ёсць. Мы плануем, што будучы інвестар прафінансуе расходы на дэмантаж гасцініцы «Беларусь», — далажыў прэзідэнту галоўны архітэктар Мінска Віктар Нікіцін.

Паводле яго слоў, плануецца, што новы архітэктурны ансамбль будзе ўключаць пяцізоркавы гасцінічны комплекс і дзелавы цэнтр класа «А», які адпавядае ўсім сусветным стандартам. У склад комплексу таксама ўвойдуць забаўляльны цэнтр, басейн, спартыўныя збудаванні і іншыя аб’екты.

Комплекс будзе складацца з трох вежаў, у дзвюх з іх размесціцца гасцініца, у трэцяй — дзелавы цэнтр. Вышыня будынкаў складзе 40‑45 паверхаў. На верхніх паверхах размесцяцца некалькі рэстаранаў з агляднымі пляцоўкамі. Плануецца таксама, што новы атэль будзе аснашчаны верталётнай пляцоўкай.

Таксама ў Мінску з’явіцца суперсучасны аквапарк, які разьмесьціцца на тэрыторыі, прылеглай да Драздоўскага вадасховішча паблізу скрыжавання праспекта Пераможцаў і МКАД. Аквапарк будзе мець агульную плошчу звыш 14 тыс.кв.м з хвалевым і гульнявым басейнамі, гульнявой зонай з горкамі і рознымі ўзроўнямі вышынёй да 10 м, вадаспадам, воднымі атракцыёнамі, басейнам на адкрытым паветры.

Арыенціровачны кошт аб’екта складзе $45 млн. Зацікаўленасць у рэалізацыі праекта ўжо выказалі інвестары, якія ўкладваюць сродкі і ў іншыя праекты ў Беларусі.

Усяго ў раёне праспэкту Пераможцаў плянуецца пабудаваць ці рэканструяваць 25 аб’ектаў.

Таксама ў найбліжэйшы час паблізу Палацу Рэспублікі прадугледжваецца пачаць будаўніцтва пяцізоркавага атэля. Удзел у яго ўзвядзенні прыме вядомая кампанія «Кемпінскі».

Тады як 8-павярховы «Хаят» паўстане каля Камсамольскага возера.

Паводле слоў Віктара Нікіціна, замежныя інвестары праяўляюць вялікую цікавасць да будаўніцтва розных аб’ектаў у Мінску. Прапановы паступаюць з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Амана, Катара, Сірыі. «Усяго ў нас каля 20 буйных інвестпраектаў»

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0