Скрыншот cert.by

Скрыншот cert.by

Нацыянальны цэнтр рэагавання на камп’ютарныя інцыдэнты выявіў мадэрнізаваны тып праграмы-вымагальніка, што распаўсюджваўся па Беларусі.

Праз 33 сайты праграма масава распаўсюджвалася на камп’ютары. Шкодны скрыпт распаўсюдзіўся на 25 тысяч камп’ютараў за гадзіну.

Шкодная праграма «хаваецца» на бяскрыўдных на першы погляд сайтах: дзіцячыя кнігі, мультфільмы, продаж дыскаў і г.д. Трапляе яна і на порнасайты.

Калі карыстальнік «падчэпіць» праграму, яму прапануецца выплаціць пэўную суму — беларусам праз WebMoney, расійскім карыстальнікам праз SMS.

Каб сысці з заблакаванай старонкі, дастаткова націснуць Ctrl+Shift+Esc і закрыць браўзер. Тым, хто вырашыў выплаціць зламыснікам грошы, трэба звярнуцца ў міліцыю.

Спецыялісты адносяць выпадак да новай тэндэнцыі ў дзейнасці зламыснікаў: замест таго, каб узломваць асобных карыстальнікаў, выкарыстоўваюцца скампраметаваныя серверы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?