фота Сяргея Гудзіліна
Пра гэта сёння заявіў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаўр па завяршэнні нарады ў кіраўніка дзяржавы, на якім абмяркоўваліся актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця.
«Студзень быў няпростым месяцам у развіцці нашай эканомікі. Былі пэўныя праблемы снежня 2014 г на валютным і фінансавым рынку ў цэлым. У той жа час гэтая сітуацыя кардынальным чынам змянілася ў лютым. Мы маем стабільную сітуацыю ў першую чаргу на валютным рынку, у поўнай меры задавальняецца попыт насельніцтва і юрыдычных асоб на валюту. Такая ж стабільная сітуацыя і на дэпазітным рынку», — заявіў кіраўнік Нацбанка.
Па словах Паўла Калаўра, прырост укладаў адбываецца як у беларускіх рублях, так і ў валюце, эканоміка мае дастаткова рэсурсаў, каб забяспечваць падтрымку працэсу крэдытавання.
«З банкаўскай сістэмай непасрэдна разгледжаны новыя падыходы да крэдытавання. Безумоўна, упор робіцца на эфектыўныя праекты. У той жа час усе часовыя абмежаванні па крэдытаванні, якія былі ўведзеныя ў канцы мінулага года, знятыя», — дадаў старшыня праўлення Нацбанка Беларусі.





