У Лепельскім раёне каля кавярні мужчына забіў дарослага сына жанчыны, якая яму спадабалася. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, 23 лютага ў Лепельскі раённы аддзел унутраных спраў паступіла паведамленне, што ў Заслонаве ў доме 34-гадовага мясцовага жыхара знойдзена яго цела. 

Падчас правядзення праверкі следча-аператыўнай групай устаноўлена, што загінулы разам са сваёй маці знаходзіўся ў кавярні ў вёсцы. Тут жанчына сустракалася з 59-гадовым мясцовым жыхаром. Сын зрабіў заўвагу мужчыну наконт зносін з маці. Мужчына прапанаваў маладому чалавеку разам выйсці на вуліцу, каб абмеркаваць сітуацыю, а там нанёс яму ўдар нажом у шыю. Пацярпелы змог дайсці да свайго дома, дзе памёр. 

У дачыненні да падазраванага Лепельскім раённым аддзелам СК распачата крымінальная справа на падставе арт. 139 КК (забойства). Ён затрыманы і дае паказанні. 

Цяпер дапытваюцца сведкі, праводзяцца неабходныя агляды і вобшукі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?