Фота: wikimapia.org
Поўны спіс новых назваў, што ўступаюць у сілу 1 красавіка 2015 года, прыводзіць «Мінск-навіны».
Пераважна перайменаваныя будуць «стандартныя» назвы — прыпынкі атрымаюць больш арыгінальныя і пазнавальныя імёны.
«Гаражы» стануць «Краснай Слабадой», «Катэджы» набудуць імя Кандрата Крапівы, «Кафэ «Дыялог» будзе звацца «Яблыневым садам», а «АўтаВАЗ» — «Слуцкім гасцінцам».
Таксама будуць расшыфраваныя некаторыя абрэвіятуры. Напрыклад, «МПЗ» стане «Падшыпнікавым заводам», а «ЖБІ» — «Заводам жалезабетонных вырабаў». Прыпынак «Вадасховішча» будзе ўдакладнены: «Чыжоўскае вадасховішча». «Рынак» ператворыцца ў «11 бальніцу», «Кацельня» — у «Інстытут хіміі новых матэрыялаў».
Для перайменавання абраная досыць незвычайная дата — 1 красавіка.
У гэты дзень у постсавецкіх краінах, ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Балгарыі і многіх іншых краінах адзначаецца Дзень дурня альбо Дзень смеху.
У гэты дзень прынята жартаваць з сяброў і людзей навокал. Напрыклад, падчас Першай сусветнай вайны 1 красавіка 1915 года французы скінулі на нямецкі лагер драўляную бомбу, на Дзень дурня ў 1957 годзе BBC паведаміла пра рэкордны ўраджай макароны, а ў 2013 годзе Google разыграў карыстальнікаў прэзентацыяй кібернетычнага носа для смартфонаў.





