У рэдакцыю «Нашай Нівы» прыйшоў ліст ад вайскоўца тэрміновай службы, які хоча набіць сабе татуіроўку-надпіс.

Хлопец піша: «Не хачу рабіць на сваім целе малюнак, а хачу надпіс — такую фразу, якая б матывавала мяне, натхняла. Розныя «Veni, Vidi, Vici» — гэта, апроч як банальна, яшчэ і чужое мне, бо я называю сябе беларусам і хачу, каб вечнымі на маёй скуры сталі словы на матчынай мове».

Пры гэтым хлопец не можа вызначыцца з канкрэтнай фразай ці цытатай, прызнаючы, што слаба знаёмы з беларускай прозай.

Ён просіць дасведчаных чытачоў «Нашай Нівы» дапамагчы яму ў выбары словаў для тату — фраза мусіць быць сціслай і ёмкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?