Правядзенне аўкцыёна ініцыявала польская мастачка Цэліна Кануннікава. Як высветлілася, ідэя лётала ў паветры і на яе адразу ж адгукнуліся іншыя мастакі — Руслан Вашкевіч, Артур Клінаў, Уладзімір Цэслер, Алесь Кудрашоў, Алесь Пушкін, Андрэй Анро, Міхаіл Гулін ды інш.

Аўкцыён праводзіцца на базе онлайн-платформы аўкцыёнаў, інфармацыя пра ўсе лоты змешчаная на афіцыйным сайце кампанііauction.savelohvinau.club. Усе грошы, заробленыя на аўкцыёне, будуць налічвацца непасрэдна на дабрачынны рахунак кнігарні «логвінаЎ», які будзе пазначаны ў рэквізітах лота.

Увага: працы набыць можна да 3 сакавіка.

Купіце творы мастацтва — выратуйце беларускую літаратуру!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0