Кампанія «Прастора бай» і Польскі Інстутут у Мінску запрашаюць на прэзентацыю аўдыёспектакля паводле п’есы класіка польскай літаратуры Аляксандра Фрэдры «Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца».

Аўдыёспектакль — першая пастаноўка твора на беларускай мове. У спектаклі задзейнічаны зорны склад творцаў: народны артыст Беларусі Генадзь Аўсяннікаў; залаты голас Беларусі, заслужаны артыст Беларусі легендарны Ілля Курган; заслужаная артыстка Беларусі Тамара Нікалаева-Апіок; маладыя зоркі Купалаўскага тэатра Ігар Пятроў (рэжысёр спектакля), Кацярына Алейнікава, Марта Голубева, Ігар Карасцялёў.

Музыку запісаў гурт «Вытокі» пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксея Фралова.

Пераклала п’есу на беларускую мову Марыя Мартысевіч.

У прэзентацыі возьмуць удзел прадстаўнікі Амбасады Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Польскага інстытута у Мінску, пісьменніца Марыя Мартысевіч, выдавец Алесь Калоша.

Імпрэза адбудзецца 27 лютага ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М. Багдановiча, д. 7а).

Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0