Спіса забароненых музычных калектываў у Беларусі няма. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

«Беларускім музыкантам мы аказваем дапамогу. Калі нешта адбываецца ў канкрэтным доме культуры, зрываецца канцэрт па нейкай прычыне, адказваць павінны ў гэтай установе культуры або тыя мясцовыя ўлады, на тэрыторыі якіх гэта адбываецца і якія выдаюць дазвол на канцэрт», — сказаў кіраўнік ведамства.

«Але ніякага чорнага спіса музыкантаў няма, у міністэрства ніхто не звоніць з рэгіёнаў і не пытае дазволу, выдаваць пасведчанне таму ці іншаму калектыву або не», — сказаў Барыс Святлоў.

Міністэрства культуры рэгулюе пытанне арганізацыі канцэртнай дзейнасці на заканадаўчым узроўні. Для рэгулявання ўведзены працэс выдачы пасведчанняў на арганізацыю канцэртаў. Станоўчы адказ не заўсёды атрымліваюць і замежныя музыканты, адзначыў кіраўнік ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?