«Так! Без панікі. Інфармацыя пра тое, што Надзя памерла зыходзіць не ад нас. Днём (у пятніцу) яна бачылася з сястрой, а 17-й з ёй усё яшчэ было ў парадку. Мы спрабуем высветліць, што адбываецца.
UPD: Адбой, Надзя жывая. Гэта не значыць, што ў нас усё добра».
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якую ў Расіі вінавацяць у датычнасці да забойства двух расійскіх журналістаў, галадае ад 14 снення (сёння — 77-ы дзень), учора з'явілася інфармацыя, што яна можа перайсці на сухую галадоўку.





