Сёння ноччу з 17 паверха сваёй кватэры выскачыў экс-рэгіянал і былы народны дэпутат Украіны Міхаіл Чэчатаў. Ён разбіўся насмерць.
У аддзеле сувязяў з грамадскасцю МУС Украіны ў Кіеве пацвердзілі факт смерці Чэчатава, назваўшы прычынай гібелі самагубства. З яго імем было звязана некалькі скандалаў, супраць яго была заведзена крымінальная справа.





