Фота Сяргей Гапон, AFP
Расійскі апазіцыянер Барыс Нямцоў, які быў застрэлены ў ноч на 28 лютага, будзе пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве 3 сакавіка, паведаміў сябра бюро федэральнай палітрады партыі «Парнас» Канстанцін Мярзлікін.
«Грамадзянская паніхіда адбудзецца з 10:00 да 14:00 мск у Сахараўскім цэнтры, потым адбудзецца пахаванне на Траякураўскіх могілках», — адзначыў ён.
1 сакавіка ў цэнтры Масквы пройдзе жалобны марш апазіцыі ў памяць пра Нямцова. Мерапрыемства ўзгоднена са сталічнай мэрыяй і пачнецца ў 15:00 каля метро «Кітай-горад».





