Паліцэйскія выявілі белы аўтамабіль забойцаў Барыса Нямцова, пакінуты непадалёк ад месца здарэння. Пра гэта ў суботу, 28 лютага, паведамляе тэлеканал РЕН ТВ.
Па дадзеных РЕН ТВ, аператыўнікі і эксперты аглядаюць аўтамабіль на прадмет біялагічных часціц і адбіткаў пальцаў, якія дапамогуць высветліць асобы злачынцаў.





