Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў тэлеграму спачуванняў Дзіне Эйдман — маці апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, забітага ўвечары 27 лютага ў цэнтры Масквы.
«Будзе зроблена ўсё, каб арганізатары і выканаўцы подлага і цынічнага забойства панеслі заслужанае пакаранне», — гаворыцца ў вытрымцы з тэлеграмы, размешчанай на сайце Крамля.





